Трох палітвязьняў «памілавалі»: пакараньне з «хіміі» зьмянілі на «хатнюю хімію»

11 студзеня стала вядома, што палітвязьню Юрыю Вяршуку па памілаваньню зьмянілі пакараньне з «хіміі» на «хатнюю хімію».

Праваабаронцам «Вясны» таксама стала вядома, што акрамя палітвязьняў Уладзіміра Шурубейкі і Яраслава Збароўскага, 5 студзеня з «хіміі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітзьняволенага Юрыя Вяршука. Пакараньне на больш мяккае ім замянілі ў выніку памілаваньня.

Гамяльчука Юрыя Вяршука асудзілі на два гады «хіміі» за зьневажальны камэнтар пад відэа, на якім старшыня Гомельскага аблвыканкама Салавей адказвае на пытаньні грамадзян. Сваё пакараньне ён адбываў у ПУАТ № 36.

​
XS
SM
MD
LG