Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ня будзе працягваць надзвычайнае становішча на мяжы зь Беларусьсю


Інгрыда Шыманітэ

Урад Літвы прыняў рашэньне не працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы зь Беларусьсю і ў лягерах, дзе разьмяшчаюць мігрантаў, якія прыбылі з краіны, заявіла прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманітэ.

Эўразьвяз лічыць, што Беларусь наўмысна падштурхоўвае нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі да пераходу граніцы з ЭЗ, правакуючы крызіс у адплату за санкцыі, уведзеныя супраць Менска.

«Цяпер урад ня будзе прапаноўваць працяг надзвычайнага становішча пасьля 15 студзеня, але нам, магчыма, давядзецца разгледзець такі крок у залежнасьці ад таго, як будзе разьвівацца сытуацыя», — сказала Шыманітэ.

Рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае з 9 лістапада, дазваляе памежнікам выкарыстоўваць «псыхалягічны ціск» і «прапарцыйны фізычны гвалт» для прадухіленьня пранікненьня мігрантаў у Літву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG