Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Менск абвясьцілі сталіцай БССР, 85 гадоў з дня нараджэньня Генадзя Каханоўскага


Менск, вуліца Кацярынінская, рака Няміга хаваецца ў бэтонны калектар. 1926 год. Здымак з фондаў Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музэю.
Менск, вуліца Кацярынінская, рака Няміга хаваецца ў бэтонны калектар. 1926 год. Здымак з фондаў Беларускага дзяржаўнага гістарычнага музэю.

Дзень у гісторыі

1919 — Менск абвешчаны сталіцай БССР.

1954 — у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

У гэты дзень нарадзіліся

1848 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі фізык, мэдык, біёляг

1911 — Уладзімер Дудзіцкі, беларускі паэт, дзяяч беларускай эміграцыі.​

1924 — Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік.

1936 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі
Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі

У памяці

1324 — памёр Марка Пола, італьянскі падарожнік

1337 — памёр Джота, італьянскі мастак

1642 — памёр Галілео Галілей, італьянскі вучоны, вынаходнік

1878 — памёр Мікалай Някрасаў, расейскі паэт і празаік

1896 — памёр Поль Вэрлен, францускі паэт-сымбаліст.

1980 — памёр Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў.

1997 — памерла Аляксандра Саковіч, беларуская эміграцыйная пісьменьніца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG