Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Беларусі эвакуявалі сьведку затрыманьня міліцыянтамі Ўсхопава, якія загінуў у пастарунку


Дзьмітры Ўсхопаў

Выезд зь Беларусі адбыўся праз пагрозу крымінальнага перасьледу.

28-гадовы Аляксандр Жогаль быў апошнім, хто з блізкіх бачыў Дзьмітрыя Ўсхопава жывым.

«У сувязі з масавымі арыштамі сяброў Дзьмітрыя Ўсхопава ў Рэчыцы, мы правялі спэцапэрацыю па эвакуацыі Аляксандра. Цяпер ён у бясьпецы і па-за дасяжнасьцю сілавікоў менскага рэжыму», паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Паводле Стрыжака, сваякі Дзьмітрыя Ўсхопава цяпер таксама за мяжой. Пабачыўшы цела Дзьмітрыя ў моргу, сваякі адкрыта заяўлялі журналістам пра тое, што яго забілі ў міліцыі. Перад пахаваньнем сілавікі затрымалі некалькіх сяброў Дзьмітрыя, завялі на іх крымінальную справу за захоўваньне наркотыкаў і напісалі, што ў крыві самога Ўсхопава, акрамя алькаголю, былі яшчэ сьляды марыхуаны.

У вэрсію міліцыянтаў сваякі не паверылі, кажучы, што гэта спроба міліцыі схаваць факт пабіцьця ў пастарунку і адвесьці ад сябе ўвагу.

У навагоднюю ноч у рэчыцкім шпіталі канстатавалі сьмерць 27-гадовага Дзьмітрыя Ўсхопава. Сваякі расказалі журналістам, што Дзьмітрыя затрымала міліцыя і пабіла. Сьледчы камітэт распаўсюдзіў заяву, што «сьмерць ня носіць траўматычнага характару».

«Дзімку даставілі ў РАУС. Там або дапытвалі і білі, або адзін раз ударылі ў галаву, або стрэлілі з пнэўматыкі, я дакладна ня ведаю, — расказала пасьля здарэньня журналістам сястра загінулага. — Ён страціў прытомнасьць у РАУС, яго там жа аблівалі вадой, спрабавалі рэанімаваць, нацельная саколка разарваная. У аддзяленьні ЦРБ яго прынялі ў стане комы.

Па словах тэрапэўта, спрабавалі яшчэ рэанімаваць адрэналінам і масажам сэрца, але час быў страчаны. Адправілі ў морг, а раніцай 01.01.2022 зрабілі па лжывай пастанове сьледчага тэрміновае ўскрыцьцё. У морг не пускалі. Прыехаў начальнік аддзяленьня судмэдэкспэртызы і выклікалі сьледчага, нам паказалі цела. На запясьцях рук і каленках відаць сінякі, на галаве круглая рана. Яму рабілі ўскрыцьцё чэрапна-мазгавой каробкі і брушной паражніны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG