Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алматы загінуў супрацоўнік тэлеканалу


Алматы 6 студзеня, ілюстрацыйнае фота

Здымачная група тэлеканалу «Алматы» патрапіла пад абстрэл у раёне рэзыдэнцыі прэзыдэнта.

Як паведамляе БАЖ, загінуў кіроўца аўтамабіля. Журналісту раструшчыла некалькі пальцаў, яго шпіталізавалі.

«Паводле ананімнай крыніцы, іх запрасіў акімат для здымкаў відэазвароту акіма гораду Бакытжана Сагінтаева да гараджан «пасьля ачысткі ўнутры акімата»», – піша Orda.kz

Апошнія гукі стрэлаў з боку рэзыдэнцыі прэзыдэнта карэспандэнт Orda.kz фіксаваў каля 22.55. Пры гэтым МУС і розныя казахстанскія СМІ паведамлялі, што сытуацыя на плошчы Рэспублікі, якая знаходзіцца непадалёк ад рэзыдэнцыі, стабільная.

Напярэдадні невядомыя адкрылі агонь па дэманстрантах і журналістах на цэнтральнай плошчы Алматы. Пад абстрэл трапілі і карэспандэнты казаскай службы Радыё Свабода. Пра гэта расказаў журналіст Таракул Даораў.

Паводле Даорава, невядома, былі гэта сілавікі ці правакатары, бо стрэл быў зроблены з машыны без нумароў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG