Аэрапорт Алматы спыніў працу. «Белавія» адмяніла сёньняшні рэйс

Аэрапорт Алматы, 5 студзеня 2022
Аэрапорт Алматы, 5 студзеня 2022

Агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла пра спыненьне працы аэрапорту Алматы. Раней казаскі інфармацыйны партал orda.kz са спасылкай на відавочцаў паведаміў пра захоп аэрапорту пратэстоўцамі.

У прэс-службе Міжнароднага аэрапорту Алматы пацвердзілі захоп:

«Яны дайшлі да аэрапорту. Паводле папярэдніх дадзеных, у аэрапорце цяпер знаходзяцца каля 45 захопнікаў. Як яны зайшлі, нашы супрацоўнікі пакінулі аэрапорт. У момант захопу пасажыраў у тэрмінале не было. Мы загадзя хутка эвакуавалі пасажыраў. Вывелі іх праз 11 гейтаў. Якраз у той момант прыляцеў самалёт. Вайскоўцы пакінулі аэрапорт, але мы ня ведаем, калі яны сышлі. Іх цяпер там няма. Супрацоўнікі аэрапорту самастойна эвакуавалі пасажыраў», — паведамілі ў прэс-службе аэрапорту Алматы карэспандэнту Orda.kz.

Расейская авіякампанія «Аэрофлот» скасавала вечаровы рэйс 5 студзеня па маршруце Масква — Алматы, піша «Медуза». Пазьней быў адменены і рэйс у Нур-Султан.

Авіякампанія «Белавія» запрапанавала пасажырам, якія накіроўваюцца зь Менску ў Казахстан і назад да 10 студзеня, зьмяніць дату вылету. Сёньняшні рэйс зь Менску ў Алматы адмянілі.

​
XS
SM
MD
LG