Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Адам Мальдзіс, 2017 год.
Адама Мальдзіса пахавалі 5 студзеня на могілках роднай вёскі Задворнікі Астравецкага раёну.
Улады ў Астраўцы выказаліся за наданьне адной зь вуліц горада імя Адама Мальдзіса, такая прапанова прагучала падчас пахаваньня навукоўца ў Задворніках на Астравеччыне. Пра гэта піша мясцовы сайт ostrovets.by.
«Думаю, будзе правільна, калі адну з вуліц Астраўца мы назавём імем Адама Мальдзіса. Трэба падумаць і пра мэмарыяльную дошку ці бюст, прысьвечаны нашаму слыннаму земляку», — прапанаваў намесьнік старшыні Астравецкага райвыканкама Генадзь Бычко.
Гісторык беларускай літаратуры Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня на 90-м годзе жыцьця. 5 студзеня разьвітанне з ім адбылося ў Чырвоным касьцёле ў Менску. А пахавалі яго на радзіме ў вёсцы Задворнікі Астравецкага раёну.
У Менску разьвіталіся з Адамам Мальдзісам. ФОТА
1/10Разьвітацца зь беларускім літаратарам і гісторыкам прыйшлі каля 200 чалавек, сярод іх вядомыя дзеячы беларускай культуры Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Алена Анісім, Юры Жыгамонт, Аксана Спрынчан, Язэп Янушкевіч, Валер Мазынскі.
Разьвітальная імша з прафэсарам Адамам Мальдзісам прайшла ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску. Яе адпраўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/10«Адам Мальдзіс – чалавек заслужаны, прафэсар, якога добра ведае Беларусь. Ведаюць ня толькі літаратары, ня толькі гісторыкі, ня толькі пісьменьнікі, але ведаюць і простыя грамадзяне. Гэта быў грамадзянін нашай краіны і верны сябра каталіцкага касьцёлу, той які фармаваў беларускую культуру, дасьледаваў яе, і той, які заставіў трывалы сьлед на нашай зямлі», – сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Разьвітальная імша з прафэсарам Адамам Мальдзісам прайшла ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены ў Менску. Яе адпраўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук, аўтар унікальных дасьледаваньняў у галіне гісторыі беларускай літаратуры. У 1962–1991 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны.