Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя: у сяброў памерлага жыхара Рэчыцы знайшлі кіляграм марыхуаны


Загінулы Дзьмітры Ўсхопаў

Сёньня ў Рэчыцы пахавалі 28-гадовага Дзьмітрыя Ўсхопава, які загінуў пасьля затрыманьня ў міліцыі. На пахаваньне ня трапілі ягоныя сябры — іх затрымала міліцыя ўвечары 3 студзеня і зранку 4 студзеня.

Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя дадзеныя чатырох затрыманых. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы (муж і жонка), Аляксандар Снабкоў ды Ільля Бракарэнка. Вядома, што сужэнцаў Давыдковых затрымалі ранкам 4 студзеня каля іх дому, яны зьбіраліся на пахаваньне Дзьмітрыя Ўсхопава.

Вечарам 4 студзеня МУС паведаміў, што ў памерлага жыхара Рэчыцы знойдзены пакунак зь «небясьпечным наркатычным сродкам — марыхуанай, што пацьверджана хімічнай экспэртызай». Па факце распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэксу.

«У ходзе далейшых апэратыўна-сьледчых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі сумесна са сьледчымі ўстанавілі дачыненьне знаёмых памерлага да незаконнага абароту наркотыкаў. У выніку правядзеньня ператрусаў у гаражы і па месцы жыхарства 27-гадовага і 28-гадовага гараджан выяўлена каля кіляграма марыхуаны», — паведаміў тэлеграм-канал МУС.

Па інфармацыі міліцыі, працягваецца праца «па ўстанаўленьні іншых удзельнікаў злачыннай дзейнасьці ў сфэры незаконнага абароту наркатычных рэчываў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG