Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі на запрос Расеі затрымалі ўкраінскага рэжысэра


Яўген Лаўранчук
Яўген Лаўранчук

У Італіі на запрос Расеі аб экстрадыцыі затрыманы і ўзяты пад варту галоўны рэжысэр Адэскага тэатра опэры і балету Яўген Лаўранчук. Пра гэта паведамілі ўкраінскія тэлеканалы ТСН і Hromadske са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Украіны Алега Нікаленку.

Паводле яго, Лаўранчука затрыманылі ў Нэапалі 17 сьнежня. Італьянскі суд арыштаваў украінскага рэжысэра на пэрыяд разгляду расейскага запросу аб экстрадыцыі. Генэральнае консульства Ўкраіны ў Нэапалі дало затрыманаму адваката, яго наведаў і ўкраінскі консул.

Прадстаўнік МЗС Украіны не назваў прычыны расейскага запросу на затрыманьне Лаўранчука.

Як паведамілі ТАСС у Таганскім судзе Масквы, Лаўранчук быў завочна арыштаваны праз абвінавачаньне ў буйным махлярстве (паводле гэтага артыкулу рэжысэру пагражае да 6 гадоў зьняволеньня). Рашэньне вынесена ў ліпені 2020 году. Куратар ініцыятыўнай групы ў падтрымку Лаўранчука Мар’яна Гудзіч-Палій расказала, што расейскія ўлады інкрымінуюць рэжысэру фінансавыя парушэньні, учыненыя 8 гадоў таму, калі ён працаваў у Расеі.

Сямʼя і калегі Лаўранчука лічаць справу сфабрыкаванай і палітычна матываванай.

Яўгену Лаўранчуку 39 гадоў. Ён ляўрэат міжнародных конкурсаў і фэстываляў у Эўропе. Доўгі час працаваў у Расеі. Быў заснавальнікам і мастацкім кіраўніком Польскага тэатру ў Маскве, Школы акторскага майстэрства і рэжысуры і Міжнароднага тэатральнага цэнтру ў Маскве. У 2014 годзе рэжысэр зьехаў з Расеі ў знак нязгоды з палітыкай уладаў, якую назваў «злачыннай». З 2018 году займае пасаду галоўнага рэжысэра Адэскага нацыянальнага тэатру опэры і балета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG