Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн і Зяленскі правядуць тэлефонную размову


Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША.
Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША.

Тэлефонная размова прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна са сваім украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім заплянавана на 2 студзеня.

Лідэры дзьвюх краін плянуюць разгледзець падрыхтоўку да будучых дыпляматычных сустрэч, накіраваных на дээскаляцыю напружанасьці праз нарошчваньне расейскіх войскаў каля Ўкраіны.

Падчас размовы Байдэн мае намер «пацьвердзіць падтрымку ЗША сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ва ўмовах расейскай агрэсіі», — сказаў прадстаўнік Белага дому.

Тэлефонная размова паміж двума лідэрамі стане другой за тры тыдні, у той час, як Белы дом намагаецца супрацьдзейнічаць ваеннай пагрозе з боку Масквы, якая выклікала занепакоенасьць NATO і Кіева адносна магчымага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну найбліжэйшымі тыднямі.

Размова адбудзецца пасьля перамоваў паміж Байдэнам і прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным 30 сьнежня, падчас якіх прэзыдэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі ўвядуць жорсткія санкцыі супраць Расеі, калі яна ўварвецца ва Ўкраіну.

Расея сканцэнтравала каля 100 тысячаў вайскоўцаў каля мяжы з Украінай і высоўвае патрабаваньні, каб NATO адмовіла Ўкраіне і іншым краінам былога Савецкага Саюза ў сяброўстве.

  • Адміністрацыя Байдэна і NATO неаднаразова заяўлялі, што альянс праводзіць палітыку адчыненых дзьвярэй і што ніякая краіна не павінна мець права вета на імкненьне іншай дзяржавы ўступіць у альянс. Акрамя таго, прадстаўнікі Захаду заявілі, што ня будуць абмяркоўваць бясьпеку Ўкраіны без кансультацыі з Кіевам.
  • Падчас перамоваў 30 сьнежня Байдэн і Пуцін заклалі аснову для будучых перамоў, накіраваных на зьмякчэньне крызісу.
  • Амэрыканскія і расейскія афіцыйныя асобы сустрэнуцца ў Жэнэве 9-10 студзеня, каб абмеркаваць кантроль над узбраеньнямі і рост напружанасьці з Украінай у іх двухбаковым дыялёгу аб стратэгічнай стабільнасьці.
  • Пасьля гэтага 12 студзеня ў Бруселі адбудзецца асобнае пасяджэньне Савету Расея-NATO.
  • Празь дзень у Вене адбудзецца чарговая сустрэча Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), у якую ўваходзяць ЗША, іх эўрапейскія саюзьнікі, Украіна і Расея.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG