Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія нацыяналісты адзначылі 113-ы дзень народзінаў Сьцяпана Бандэры


Марш у гонар Сьцяпана Бандэры, Кіеў, 1 студзеня 2022
Марш у гонар Сьцяпана Бандэры, Кіеў, 1 студзеня 2022

З нагоды 113 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Бандэры, аднаго з ідэолягаў і тэарэтыкаў украінскага нацыяналістычнага руху XX стагодзьдзя, у Кіеве 1 студзеня адбылося шэсьце з паходнямі.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, некалькі сотняў чалавек прайшлі шэсьцем па цэнтры Кіева і правялі традыцыйнае веча на плошчы Незалежнасьці.

Арганізатары заявілі, што сёлета патрабуюць прысвоіць Сцяпану Бандэру званьне Героя Ўкраіны.

Арганізатары гэтага шэсьця традыцыйна зьяўляюцца нацыяналістычныя і радыкальныя арганізацыі: «Свабода», «Правы сектар», «Нацыянальны корпус» і іншыя.

Падобныя акцыі 1 студзеня, як і ў мінулыя гады, прайшлі таксама ў некаторых іншых гарадах Украіны, у тым ліку Запарожжы і Львове.

  • Сьцяпан Бандэра нарадзіўся 1 студзеня 1909 году. Ён быў адным з аўтараў Акту аднаўленьня Ўкраінскай дзяржавы 30 чэрвеня 1941 году. 5 ліпеня 1941 году акупацыйная нямецкая адміністрацыя ўзяла яго пад хатні арышт. З восені 1941 году яго зьняволілі ў бэрлінскай турме, а з пачатку 1942 да жніўня 1944 году — у канцэнтрацыйным лягеры «Заксэнгаўзэн». 15 кастрычніка 1959 году ў Мюнхэне Бандэру забіў стрэлам з цыяністым каліем савецкі агент.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG