Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскія навукоўцы працуюць над вакцынай, якая дасьць пажыцьцёвы імунітэт ад COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Японская фармацэўтычная кампанія Nobelpharma можа ў 2023 годзе прыступіць да клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад каранавірусу, якая магла б даць пажыцьцёвы імунітэт да ўзбуджальніка COVID-19, піша выданьне Japan Times.

Над прэпаратам працуе група навукоўцаў з Такійскага інстытута мэдыцынскіх навук пад кіраўніцтвам прафэсара Мітыноры Кахара. За аснову яны ўзялі вакцыну супраць воспы, распрацаваную яшчэ ў 18 стагодзьдзі ў Вялікай Брытаніі і якая ўжывалася ў Японіі ажно да 1976 году.

Дасьледчыкі пачалі працаваць над стварэньнем рэкамбінантнага вірусу воспавакцыны са спайкавым бялком віруса SARS-CoV-2, які выклікае COVID-19, у красавіку 2020 году.

У экспэрымэнтах на мышах яны выкарыстоўвалі ген высокапатагеннага птушынага грыпу. Вынікі паказалі, што па выніках 20 месяцаў у вакцынаваных мышэй назіраўся высокі ўзровень антыцелаў, яны таксама змаглі выжыць пасьля ўвядзеньня вірусу. У той жа час усе непрышчэпленыя мышы загінулі. У артыкуле адзначаецца, што 20 месяцаў — гэта прыблізная сярэдняя працягласьць жыцьця грызуноў.

«Характарыстыкі гэтай вакцыны паказалі, што яна можа садзейнічаць выпрацоўцы антыцелаў і даваць пажыцьцёвы імунітэт. Адна доза захоўвае эфэкт на працягу больш як 20 месяцаў, ніводная іншая вакцына ня мае падобнага эфекту», — заявіў Кохара ў інтэрвію газэце.

Выпрабаваньні вакцыны на макаках пацьвердзілі яе здольнасьць фармаваць абарону ад разьвіцьця пнэўманіі, а канцэнтрацыя вірусу ў лёгкіх жывёл была ніжэйшай за паказчык, які выяўляецца нават празь сем дзён пасьля заражэньня.

Па словах прафэсара Кохары, акрамя працяглага імуннага адказу, іншая вялікая перавага новай вакцыны — яе можна доўга захоўваць у сухім выглядзе пры пакаёвай тэмпэратуры.

Цяпер арыенціровачна ў 2023 годзе кампанія Nobelpharma Co мае намер правесьці першую і другую фазы клінічных выпрабаваньняў распрацоўкі пры ўдзеле ад 150 да 200 валянтэраў, у тым ліку тых, хто перахварэў і цалкам вакцынаваны іншымі прэпаратамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG