Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: споўнілася б 70 Юрыю Захаранку. Летась — елкі ў ачапленьні


Юры Захаранка

Падзеі 1 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гісторыі:

1919 — былі апублікаваныя маніфэст аб стварэньні Беларускай ССР і асноўныя палажэньні яе дзяржаўнага статусу.

1919 — у Вільні адчынілася беларуская гімназія (працавала да 1944 году).

1927 — савецкія карныя органы арыштавалі беларускага драматурга Францішка Аляхновіча і на 10 гадоў выслалі яго на Салаўкі. Але ў 1933-м Аляхновіча абмянялі на вязьня польскай турмы, палітыка і мовазнаўцу Браніслава Тарашкевіча. Пра сваё знаходжаньне ў ГУЛАГу Аляхновіч напіша кнігу «Ў капцюрох ГПУ», якая адразу будзе перакладзеная на эўрапейскія мовы і стане першым публічным сьведчаньнем сталінскага палітвязьня.

1929 — у Менску адкрылі Акадэмію навук БССР. Яе стварылі на базе Інстытуту беларускае культуры, заснаванага ў 1922 годзе.

Акадэмія навук
Акадэмія навук

1956 – адбылася першая перадача тэлевізійнага цэнтру ў Менску.

1967 – заснавана галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

Год таму

  • Менчукі сьвяткавалі Новы год у дварах, галоўныя елкі былі ў ачапленьні
  • У «Беларускай Вікіпедыі» ў апошні дзень году зьявіўся 200-тысячны артыкул
  • У новым рэйтынгу чалавечага разьвіцьця Беларусь здала тры пазыцыі
  • У Беларусі павялічылі пэнсійны ўзрост яшчэ на 6 месяцаў

Дата дня

1 студзеня 1952 году нарадзіўся генэрал Юры Захаранка, які кіраваў Міністэрствам унутраных спраў Беларусі ў 1994-1995 гадах. 7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты. Прадстаўнікі беларускай апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная супольнасьць лічаць, што Захаранку выкралі па палітычных матывах.

У гэты дзень нарадзіліся:

1861 – Яўхім Карскі, беларускі філёляг-славіст, заснавальнік

Яўхім Карскі
Яўхім Карскі

беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства.

1909 – Сьцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзеяч

1920 – Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я, адзін з кіраўнікоў Зьвязу Беларускай Моладзі, пасьля вайны на эміграцыі (Бэльгія, Канада), з 1971 году намесьнік старшыні Рады БНР

"Увосень 1943 году акупацыйныя ўлады прынялі пастанову пра стварэньне новага беларускага добраахвотніцкага фармаваньня — Наваградзкага коннага швадрону. Камандаваць ім прапанавалі выкладчыку Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі Барысу Рагулю. Гітлераўцы ня ведалі, што ён быў сярод заснавальнікаў Беларускай незалежніцкай партыі, якая зьбіралася змагацца і з бальшавікамі, і зь немцамі. Рагуля даў згоду, паставіўшы цьвёрдую ўмову поўнай незалежнасьці швадрону ад мясцовай нямецкай адміністрацыі. 25 сакавіка 1944 году кавалерысты Рагулі пад сваім штандарам з Пагоняй і гербам Наваградку прынялі прысягу на вернасьць беларускаму народу. Швадрон удала дзейнічаў як супраць савецкіх, так і супраць польскіх партызанаў з Арміі Краёвай, што забівалі беларускіх актывістаў".

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне

1937 – Станіслаў Багданкевіч, эеанаміст, былы старшыня Нацыянальнага ьбанку Беларусі

1938 – Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтка.

1945 – Вольга Іпатава, беларуская пісьменьніца.

1952 – Юры Захаранка, беларускі палітык, зьніклы ў 1999 годзе.

1961 – Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзяяч, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар газэты «Свабода».

«У 1990-м Гермянчук, якому ня споўнілася яшчэ й трыццаці, быў абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня. Адзін з самых маладых дэпутатаў, ён з калегамі з фракцыі БНФ вяртаў нашую краіну на палітычную мапу сьвету. У красавіку 1995-га Ігар разам зь іншымі дэпутатамі ад апазыцыі абвясьціў галадоўку пратэсту супраць рэфэрэндуму пра дзяржаўную мову і сымболіку. Уначы ў залю Вярхоўнага Савету ўварваліся галаварэзы ў чорных масках... Трыццацігадовым Ігар узначаліў газэту „Свабода“, якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым незалежным выданьнем краіны, дасягнуўшы 100-тысячнага накладу. Ён, магчыма, як ніхто іншы з рэдактараў, разумеў магутную стваральную сілу нацыянальнай памяці. Даведаўшыся, што дзяржаўныя выдавецтвы адмовіліся друкаваць нашыя з Генадзем Сагановічам „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі“, Гермянчук прапанаваў цалкам апублікаваць кнігу на старонках „Свабоды“».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне,

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG