Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі прыкметна вырас за лістапад. Мінфін перастаў публікаваць дэталёвую інфармацыю аб пазыках


Міністэрства фінансаў Беларусі скараціла дэталізацыю інфармацыі аб дзяржаўным доўгу ў сьнежаньскім прэс-рэлізе паводле вынікаў 11 месяцаў. Не ўказаныя крыніцы вонкавых пазык, а таксама кірункі іх пагашэньня.

Акрамя таго, няма інфармацыі аб выпуску і пагашэньні аблігацыяў унутранай пазыкі. Раней міністэрства штомесяц падавала гэтыя зьвесткі.

За лістапад дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 3 мільярды рублёў і на 1 сьнежня склаў 58,3 мільярда рублёў. З пачатку 2021 году доўг вырас на 0,5 млрд рублёў.

Вонкавы дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сьнежня склаў 18,3 млрд даляраў (на 0,1 млрд больш у параўнаньні з 1 лістапада). З улікам курсавых розьніц з пачатку 2021 году доўг скараціўся на 0,4 млрд даляраў.

У лістападзе Беларусь залучыла вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на 99,4 млн даляраў, усяго за 11 месяцаў — на 1,1649 млрд даляраў. На пагашэньне вонкавага дзяржаўнага доўгу было накіравана ў лістападзе 64,5 млн даляраў, агулам за 11 месяцаў — 1 мільярд 515,6 мільёнаў даляраў.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 сьнежня склаў 11,9 млрд рублёў. Ён вырас за лістапад на 0,9 млрд рублёў, а з пачатку году — на 2 млрд рублёў з улікам курсавых розьніц.

Да канца году ўладам Беларусі трэба будзе выплаціць значную частку даўгоў і працэнтаў на іх. У міністэрстве раней заяўлялі, што дзяржаўны доўг стаў для эканомікі праблемай .

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG