Лінкі ўнівэрсальнага доступу

118,4 млн рублёў за месяц: даўгі беларусаў у крэдытах паставілі чарговы рэкорд


Ілюстрацыйнае фота, Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота, Shutterstock

Крэдытная запазычанасьць фізычных асобаў у Беларусі на пачатак сьнежня 2021 году вырасла да 16 мільярдаў 326,5 мільёна рублёў, паведамляе Нацбанк.

Гэта на 118,4 мільёна рублёў больш, чым месяц таму. У агульнай суме ўлічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасьць, на аўтамабілі, а таксама карты на раты.

З пачатку 2021 году агульная запазычанасьць беларусаў у крэдытах вырасла на 624 мільёны рублёў.

За лістапад вырасьлі даўгі ў крэдытах як на нерухомасьць, так і на спажывецкія патрэбы:

  • Пазыкі ў спажывецкіх крэдытах на 1 сьнежня склалі 5 мільярдаў 222,8 мільёна рублёў. Гэта на 21,9 мільёна рублёў больш, чым месяц таму.
  • Запазычанасьць фізычных асобаў у крэдытах на нерухомасьць на 1 сьнежня склала 11 мільярдаў 25,5 мільёна рублёў (+ 209,5 мільёна за лістапад). Прычым пазыкі беларусаў на нерухомасьць расьлі цягам усяго 2020 году і сёлета.

Сярэдняя стаўка, пад якую можна было атрымаць крэдыт у кастрычніку, склала 11,43% гадавых (у пачатку году была 9%). Аднак паступова даступнасьць крэдытаў для насельніцтва і прадпрыемстваў зьніжаецца. 21 ліпеня вырасла стаўка рэфінансаваньня, а днямі Нацыянальны банк падвысіў разьліковыя велічыні стандартнай рызыкі, што прывяло да чарговага падаражаньня крэдытаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG