Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спагнаныя сёлета ў Беларусі штрафы перавысілі «плян» больш як на 20 мільёнаў даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады паведамілі пра спагнаныя штрафы па выніках 2021 году.

Прыбытак ад штрафных санкцый амаль на 50 мільёнаў рублёў (больш за 20 мільёнаў даляраў у эквіваленце) перавысіў першапачатковы плян уладаў.

Гэта вынікае з удакладненьня асобных паказьнікаў рэспубліканскага бюджэту на 2021 год, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У першапачаткова ўхваленым праекце бюджэту-2021, зьмешчаным на сайце Міністэрства фінансаў, меркавалася сабраць штрафамі 90 мільёнаў рублёў. Аднак на справе выйшлі ў плюс на 49 мільёнаў 753 тысячы (за выняткам 463 тысяч рублёў, якія так і не ўдалося спагнаць з заработнай платы асуджаных і асобаў, вызваленых з-пад крымінальнай адказнасьці).

Такім чынам, агульная сума, якая трапіла ў бюджэт ад штрафных санкцый, склала амаль 140 мільёнаў рублёў.

У гэтай лічбе значны ўнёсак штрафаў і іншых фінансавых спагнаньняў зь фігурантаў адміністрацыйных і крымінальных спраў за леташнія акцыі пратэсту, кампэнсацыі за збой руху грамадзкага транспарту, рэпосты матэрыялаў, нават падабайкі пад публікацыямі ў сацсетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG