Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заблякавалі доступ да сайту баранавіцкага выданьня Intex-press


Як паведамілі прадстаўнікі выданьня, сёньня яны атрымалі копію загаду за подпісам міністра інфармацыі пра абмежаваньне доступу да сайту intex-press.by.

Афіцыйная прычына — «парушэньні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы разьмяшчэньня інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена».

Прадстаўнікі выданьня пішуць: «Нашыя адмыслоўцы вырашаюць тэхнічныя пытаньні, але вы па-ранейшаму можаце заходзіць на наш сайт праз VPN і чытаць нас у сацыяльных сетках. Мы надалей працуем для вас і спадзяемся, што вы застаняцеся з намі і падтрымаеце нас у гэты няпросты час».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG