Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пабіла гістарычны рэкорд па звальненьнях работнікаў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. У судзе над звольненымі работнікамі «Гродна-Азот», якія страйкавалі пасьля выбараў. 22 студзеня 2021 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. У судзе над звольненымі работнікамі «Гродна-Азот», якія страйкавалі пасьля выбараў. 22 студзеня 2021 году

У краіне зафіксаваны мінімум занятых у эканоміцы: за 10 гадоў працоўных у Беларусі стала менш на 425 тысяч чалавек.

Як піша InfoBank.by, сёлета тэмпы падзеньня колькасьці занятых у эканоміцы — самыя высокія за апошнія 5 гадоў. За 11 месяцаў — кадравае скарачэньне амаль на 55 тысяч чалавек.

А за 10 гадоў (ад лістапада 2011-га да лістапада 2021-га) працоўных у Беларусі стала менш на 425 тысяч чалавек. Гэта мінус умоўны абласны цэнтар.

Як адзначае дзелавы рэсурс, моцнае падзеньне назіралася ў 2014-2016 гадах, што было абумоўлена ня столькі дэмаграфічнымі зьменамі, колькі фінансава-эканамічным крызісам з дэвальвацыямі і падзеньнем ВУП: людзі ў такіх выпадках шукаюць працу за мяжой.

У наступныя два гады сытуацыя палепшылася, скарачэньне колькасьці занятых замарудзілася. Але 2020-ы зноў паскорыў гэты працэс: ковід-пандэмія і эканамічны крызіс прывёў да дэвальвацыі і падзеньня заробкаў у даляравым эквіваленце.

Сёлета скарачэньне пайшло яшчэ хутчэй: працоўная эміграцыя чамусьці павялічылася, не гледзячы на адносна добрыя вынікі ў эканоміцы.

Акрамя таго, паступае інфармацыя аб масавых звальненьнях «нядобранадзейных» на дзяржаўных прадпрыемствах. Што можа быць яшчэ адной прычынай рэзкага падзеньня колькасьці занятых у эканоміцы да гістарычнага мінімуму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG