Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ў парушэньне закону арыштавалі маці непаўналетняга дзіцяці


Судзьдзя Марыя Ярохіна падчас аднаго з судовых працэсаў, архіўнае фота
Судзьдзя Марыя Ярохіна падчас аднаго з судовых працэсаў, архіўнае фота

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйна-праўных парушэньнях, адміністрацыйны арышт ня можа накладацца на жанчын зь непаўналетнімі дзецьмі.

Іх нават ня могуць затрымліваць больш чым на 3 гадзіны. Але насуперак закону судзьдзя Марыя Ярохіна адправіла жанчыну на Акрэсьціна.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 22 лістапада ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску судзьдзя Марыя Ярохіна арыштавала на 13 дзён маці непаўналетняга дзіцяці Натальлю Паўловіч.

Пры гэтым падчас суду Ярохіна прызнала тое, што Натальля глядзіць дзіця, «зьмякчальнымі абставінамі».

Натальлю абвінавацілі ў тым, што яна, нібыта «будучы ў стане алькагольнага ап’яненьня, у службовым кабінэце РУУС паводзіла сябе агрэсіўна і задзірліва, нецэнзурна лаялася, скінула пісьмовыя прылады са стала, а на заўвагі не рэагавала». За гэта ў РУУС на яе склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»). Віну жанчына прызнала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG