Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па порце ў Сырыі, недалёка ад расейскай базы


Меркаваны пажар у Лятакіі пасьля налёту ізраільскай авіяцыі, Сырыя, 28 сьнежня 2021 году

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па порце ў сырыйскай Лятакіі. Аб гэтым паведамілі сырыйскія дзяржаўныя СМІ і вайскоўцы. Паводле іх, самалёты пацэлілі ў кантэйнэрную пляцоўку ў гандлёвым порце.

Адбылося некалькі выбухаў і буйны пажар. Ня выключана, што ў кантэйнэрах была зброя.

Пашкоджаны цывільныя аб’екты ў раёне порту. Аб ахвярах не паведамляюць.

Паводле журналістаў, для адбіцьця нападу былі залучаныя сырыйскія сілы супрацьпаветранай абароны, але яны не далі рады.

За 25 кілямэтраў на поўдзень ад Лятакіі знаходзіцца расейская авіябаза Хмэймім. Расейскія вайскоўцы сытуацыю не камэнтавалі. Прадстаўнікі Арміі абароны Ізраілю адмовіліся камэнтаваць паведамленьні сырыйскага боку.

Ізраільскія вайскоўцы атакуюць порт Лятакіі другі раз за месяц. Папярэдні раз СМІ паведамлялі аб авіяўдары 7 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG