Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spiegel: Cанкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі поўныя дзірак


Spiegel.

Карныя захады, прынятыя супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, выглядаюць значна менш эфэктыўнымі, чым сьцьвярджае Эўразьвяз, піша нямецкае выданьне Spiegel.

«Праз паўгода пасьля ўвядзеньня санкцый супраць часткі важнай галіны нафтапрадуктаў і ўгнаеньняў становіцца ясна, наколькі дзіравыя гэтыя меры», — гаворыцца ў артыкуле.

Spiegel нагадвае, што «Беларуськалію» па-ранейшаму дазволена вывозіць калійныя солі з насычанасьцю каліем ад 40 да 62 працэнтаў — менавіта той прадукцыі, ад якой залежаць такія гіганты ўгнаеньняў, як нарвэская група Yara. Выданьне нагадвае, што Нарвэгія далучылася да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

У Эўракамісіі нямецкай газэце не змаглі адказаць, якую шкоду «Беларуськалію», аднаму з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў угнаеньняў, нанесьлі санкцыі Эўразьвязу.

Нафтавая прамысловасьць, паводле Spiegel, таксама ня так моцна пацярпела. Экспарт нафтапрадуктаў у Эстонію ў 2021 годзе быў на рэкордным узроўні.

«Важная для Лукашэнкі лясная галіна пакуль цалкам пазбаўленая санкцый. Нядаўна было абвешчана, што аўстрыйская кампанія Kronospan пачынае будаўніцтва свайго чацьвёртага завода ў краіне», — гаворыцца ў артыкуле нямецкага выданьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG