Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзытам праз Польшчу зь Беларусі ў 2021 годзе ў Нямеччыну трапілі больш за 11 тысяч мігрантаў


Мігранты на беларуска-польскай мяжы
Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Больш за 11 тысяч нерэгулярных мігрантаў трапілі ў Нямеччыну сёлета пасьля транзыту праз Польшчу зь Беларусі, паведаміла нямецкая паліцыя 27 сьнежня.

Па дадзеных нямецкіх праваахоўнікаў, усяго зафіксавана 11162 незаконныя ўезды, «зьвязаныя зь Беларусьсю», прычым больш за 95% гэтых выпадкаў прыпалі на пэрыяд са жніўня па лістапад.

Паліцыя паведаміла, што назіраецца тэндэнцыя да зьніжэньня незаконнага перасячэньня мяжы: 470 выпадкаў у сьнежні ў параўнаньні з больш як 8000 у кастрычніку і лістападзе.

Згодна зь нямецкім заканадаўствам, мігрантам, якія падаюць заяву аб наданьні прыстанішча, дазваляецца заставацца ў краіне да разгляду іх заявы аб абароне.

Зьніжэньне колькасьці пераходаў мігрантаў у сьнежні можа адлюстроўваць зьмяненьне палітыкі ў Беларусі пасьля таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі трапіў пад пяты пакет санкцый ЭЗ, які таксама аказваў ціск на трэція краіны, каб яны спынілі патокі мігрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG