Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страціла дзіця ў турме. Гісторыя Кіры Баяранкі


31-гадовая Кіра Баяранка да свайго затрыманьня была валянтэркай і адміністратаркай тэлеграм-каналу «Слепянка помогает». 5 лютага 2021 году ў яе дома правялі ператрус, а саму жанчыну затрымалі. Ужо ў турме яна стала падазраваць, што цяжарная. Але гінэколяга да жанчыны не пускалі, у тэстах на цяжарнасьць адмаўлялі. Праз паўгода ў турэмнай камэры ў Кіры здарыўся спарон. Дзяўчыне загадалі пра гэта маўчаць і нікому не казаць.

5 жніўня Кіру Баяранку выпусьцілі з падпіскай аб нявыезьдзе. 25 жніўня, пасьля чарговага допыту ў Сьледчым камітэце і пагрозаў арышту ад сьледчай, яна разам з мужам вырашыла пакінуць Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG