Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шлях да перамогі — гэта маратон». Вынікі году ад Чуліцкай і Цыганкова


У што ператварыўся леташні масавы публічны пратэст? Ці магчымая хоць якая палітычная дзейнасьць пры рэжымах, падобны на гітлераўскі? Якім будзе палітычны працэс у 2022 годзе?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць паліталягіня, акадэмічная дырэктарка арганізацыі SYMPA Тацяна Чуліцкая і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.


Чуліцкая

Тацяна Чуліцкая
Тацяна Чуліцкая
  • Старшыня КДБ памыліўся, калі ў верасьні летась казаў, што ў 2021 годзе будуць масавыя пратэсты.
  • Але што да падтрымкі ўлады, то сытуацыя ў грамадзтве ня надта зьмянілася: як яе не было, так і няма.
  • Узмацненьне рэпрэсіяў прыводзіць да таго, што людзі баяцца дэманстраваць свае погляды.

Цыганкоў

Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • І апазыцыя, і ўлада рыхтаваліся да «гарачай вясны» 2021 году, але гэтага не адбылося.
  • Чаму для пратэстоўцаў ніводная падзея 2021 году ня стала трыгерам для новых пратэстаў?
  • Відаць, не было падзеі, якая б узрушыла людзей.
  • У найноўшай гісторыі Беларусі падставамі для масавых выступаў былі перш за ўсё прэзыдэнцкія выбары. А іх сёлета не было.
  • Беларусы ўжо прызвычаіліся да самых жахлівых судовых выракаў.
  • Людзі — не самагубцы.

Чуліцая

  • Ня варта спадзявацца, што грамадзтва ўзрушыць, уздыме нейкая адна падзея, нават значная.
  • Выбары 2020 году — гэта ж была не аднамомантная падзея. Тады супаў шэраг фактараў.
  • Шлях да перамогі — гэта маратон, які невядома калі скончыцца.
  • Трэба ствараць умовы, каб зьмены адбыліся.
  • Публічная, адкрытая палітычная дзейнасьць зараз у Беларусі амаль немагчымая.
  • Андрэй Дзьмітрыеў езьдзіць па рэгіёнах, ён кажа, што будуць спрабаваць праводзіць новыя ўстаноўчыя сходы.
  • Калі я кажу пра маратон, я маю на ўвазе, што людзі не зьміраюцца з гэтай сытуацыяй, каб не прымалі яе, як нармальную.
  • Людзі могуць рабіць мінімальныя дзеяньні салідарнасьці.
  • Пашырэньне перасьледу нават на тых, хто падпісваўся за Бабарыку, сьведчыць пра тое, што ўлада ня лічыць сябе ў бясьпецы.

Цыганкоў

  • Рэпрэсіі накіраваныя на помсту і ўтрыманьне ўлады.
  • Але ў пэрспэктыве некаторыя зь іх хочуць будаваць новую дзяржаву, кшталту савецкай ці паўночнакарэйскай — без грамадзянскай супольнасьці, без тэатраў, без музэяў. Іх натхняе досьвед сучаснага Кітаю.
  • Год таму многім здавалася, што 2021 год будзе пераломным.
  • Прагноз на 2022 год вельмі залежыць ад таго, ці будзе вайна ў нашым рэгіёне.
  • І калі будзе, то гэта памяняе ўсе нашыя прагнозы.
  • Я не лічу, што рэфэрэндум нічога ня зьменіць.
  • Ён, дарэчы, можа быць перанесены ці наагул скасаваны.
  • Але калі рэфэрэндум адбудзецца, то ён запусьціць пэўныя працэсы, якія Лукашэнка вымушаны рабіць.
  • 2021 быў у пэўным сэнсе годам пазбаўленьня ад ілюзіяў.
  • Магчыма, мы зараз у ніжняй кропцы падзеньня.
  • І ў 2022 годзе могуць стварыцца ўмовы, пры якіх гэта жалезабэтонны дыктатарскі рэжым пачаў расхіствацца.

Чуліцкая

  • Мы чакаем стаю «чорных лебядзей».
  • У сьвеце будзе адбывацца шмат чаго, што можа паўплываць на сытуацыю ў Беларусі.
  • Я ня бачу падставаў, каб прынамсі ў першай палове году рэпрэсіі зьменшыліся.
  • Я згодная з тым, што рэфэрэндум — гэта ў любым выпадку стрэс-фактар для сыстэмы.
  • Нават на выбарах 2015 году нейкія альтэрнатывы агучваліся.
  • На рэфэрэндуме ў любым выпадку нейкі зрух адбудзецца.
  • Я ўжо баюся казаць, што мы на самым дне.
  • Колькі разоў атрымлівалася, што можа быць і значна горай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG