Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія памежнікі затрымалі мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у Польшчу на пантоне праз раку


Польскі памежнік на польска-беларускай мяжы.

Памежная служба Польшчы паведаміла аб затрыманьні 48 мігрантаў, якія за мінулыя суткі спрабавалі незаконна перайсьці беларуска-польскую мяжу.

Палова зь іх — грамадзяне Іраку. Яны спрабавалі патрапіць у Польшчу на пантоне праз раку. Пры гэтым беларускія службы аказвалі ім дапамогу, гаворыцца ў паведамленьні польскага ведамства.

Міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы пачаўся ўлетку і абвастрыўся ў пачатку лістапада. Да сьнежня колькасьць уцекачоў там зьменшылася: стыхійныя лягеры зьніклі, беларускія ўлады разьмясьцілі частку мігрантаў у лягістычным цэнтры. Каля тысячы тых, хто прыехаў, пакінулі беларускую тэрыторыю, вылецеўшы ў Ірак.

Краіны ЭЗ абвінавачваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў міграцыйным крызісе на мяжы. 2 сьнежня Эўразьвяз увёў пяты пакет санкцыяў супраць Беларусі. Пад абмежаваньні патрапілі 17 фізычных асоб і 11 арганізацый, сярод якіх авіякампанія «Белавія» і дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта». Аналягічныя захады прыняло Міністэрства фінансаў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG