Лінкі ўнівэрсальнага доступу

AstraZeneca заявіла пра эфэктыўнасьць бустэрнай дозы супраць «Омікрону»


Англа-швэдзкая фармацэўтычная кампанія AstraZeneca заявіла, што так званая бустэрная доза яе вакцыны ад COVID-19 пад назвай Vaxzevria «значна» павялічвае ўзровень антыцелаў супраць штаму «Омікрон».

  • Нэўтралізацыйныя антыцелы пасьля трэцяй дозы вакцыны эфектыўнасьцю супраць «Омікрону» параўнальныя зь дзьвюма дозамі супраць ранейшага штаму «Дэльта», адзначылі ў AstraZeneca.
  • Новы варыянт каранавірусу, які атрымаў назву «Омікрон», знойдзены ў канцы лістапада. Спэцыялісты лічаць, што ён можа несьці пагрозу, бо пашыраецца значна хутчэй, чым іншыя штамы.
  • 22 сьнежня Сусьветная арганізацыя здароўя заявіла, што прыярытэтам павінна быць вакцынацыя «ўразьлівых групаў насельніцтва» паўсюль, а не дадатковыя дозы тым, хто ўжо атрымаў прышчэпкі супраць COVID-19.

Новы варыянт каранавірусу, які атрымаў назву «Омікрон», знойдзены ў канцы лістапада ў ПАР, Батсване, Ізраілі і ўжо выяўлены ў шэрагу краін Эўропы, у ЗША. Спэцыялісты лічаць, што ён можа несьці пагрозу, бо пашыраецца значна хутчэй, чым іншыя штамы, якія выяўлялі навукоўцы за пэрыяд пандэміі, і зьмяшчае шмат мутацыяў.

22 сьнежня Сусьветная арганізацыя здароўя заявіла, што «пасьпешлівасьць з бустэрнымі прэпаратамі» ў багатых краінах павялічвае няроўнасьць у доступе да вакцынаў, што падаўжае пандэмію. Кіраўнік САЗ Тэдрас Гебрэесус падкрэсьлівае, што прыярытэтам мае быць вакцынацыя «ўразьлівых групаў насельніцтва» паўсюль, а не дадатковыя дозы тым, хто ўжо атрымаў прышчэпкі. AstraZeneca заявіла пра эфэктыўнасьць бустэрнай дозы супраць «Омікрону».

Англа-швэдзкая фармацэўтычная кампанія AstraZeneca заявіла, што так званая бустэрная доза яе вакцыны ад COVID-19 пад назвай Vaxzevria «значна» павялічвае ўзровень антыцелаў супраць штаму «Омікрон».

Нэўтралізацыйныя антыцелы пасьля трэцяй дозы вакцыны эфектыўнасьцю супраць «Омікрону» параўнальныя зь дзьвюма дозамі супраць ранейшага штаму «Дэльта», адзначылі ў AstraZeneca.

Дасьледаваньне праведзена ў Оксфардзкім унівэрсытэце, які ўдзельнічаў у распрацаваньні прэпарату AstraZeneca летась.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG