Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» ад пачатку тыдня не рэзэрвуе магутнасьці польскага ўчастка газаправоду Ямал — Эўропа


Кампрэсарная станцыя газаправоду «Ямал-Эўропа».

Пра гэта сьведчаць вынікі аўкцыёну на спэцыялізаванай пляцоўцы GSA Platform. У выніку газаправод Ямал —Эўропа перайшоў у рэвэрсны рэжым: газ па ім пампуецца зь Нямеччыны ў Польшчу.

Ва ўпраўленьні інфармацыі «Газпрома» журналістам заявілі, што пастаўкі ажыцьцяўляюцца «згодна з заяўкамі спажыўцоў», адзначае «Інтэрфакс».

Газаправод Ямал —Эўропа працягласьцю 2 тысячы кілямэтраў можа прапампоўваць да 33 мільярды кубамэтраў газу на год. Доўгатэрміновая дамова «Газпрома» на транзыт праз Польшчу скочылася год таму, ад таго часу магутнасьці разьмяркоўваюцца на аўкцыёнах. У сьнежні канцэрн робіць гэта на аснове штодзённага рэзэрваваньня.

Лібэралізацыя эўрапейскага газавага рынку прывяла да адмовы ад доўгатэрміновых дамоваў на транзыт, іх замяніла празрыстае аўкцыённае рэзэрваваньне, каб выключыць лішнія выдаткі. Грузаадпраўнікі вольныя рэзэрваваць толькі той аб’ём, які ім патрэбен, і на той час, калі будзе неабходна.

У чаканьні моцных маразоў у Эўропе спотавая цана прыроднага газу падскочыла да беспрэцэдэнтнага ўзроўню — 2189 даляраў за тысячу кубамэтраў. У зьвязку з гэтым зьнізіўся і попыт на неадэкватна дарагую сыравіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG