Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Кіева падтрымалі ініцыятыву назваць адзін са сквэраў у гонар Кастуся Каліноўскага


Сьцяг Кіева каля будынка Кіеўскай гарадзкой рады і Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.

Цяпер слова — за ўладай гораду.

Кіеўская гарадзкая рада мае разгледзець рашэньне аб перайменаваньні Старадарніцкага сквэру – 1 у гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

Раней гэтую ініцыятыву падтрымала адпаведная камісія Кіеўскай гарадзкой рады, а цяпер — кіеўская грамадзкасьць. Наступны этап — галасаваньне за рашэньне на сэсіі Кіеўскай гарадзкой рады.

Перайменаваньне сквэру пры падтрымцы арганізацыі Free Belarus Cente, якая займаецца дапамогай беларускім уцекачам, ініцыяваў гомельскі актывіст Валер Сьляпухін. Ён зьехаў спачатку ў Кіеў, а цяпер у Польшчы.

Сквэр знаходзіцца ў Дняпроўскім раёне Кіева, на вуліцы Горадзенскай, названай у гонар беларускага абласнога цэнтру, побач зь яшчэ адной «беларускай вуліцай» у Кіеве Дзьвінскай, названай паводле аднайменнае беларускае ракі.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары разьлічваюць, што сквэр стане новым беларускім культурным клястэрам у Кіеве.

Канчатковае рашэньне кіеўскіх уладаў стане вядомае ў 2022 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG