Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША раіць сваім грамадзянам не наведваць Украіны: «Максымальны ўзровень пагрозы ўварваньня Расеі»


Украінская армія

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў амэрыканскіх грамадзян не выяжджаць ва Ўкраіну праз пашырэньне COVID-19 і ўзмацненьне пагроз з боку Расеі.

Як адзначаецца ў адпаведным афіцыйным паведамленьні, грамадзяне
ЗША, плянуючы паездку ва Ўкраіну, мусяць быць надзвычай асьцярожнымі з прычыны злачыннасьці і грамадзкіх хваляваньняў.

«Грамадзяне ЗША павіны ведаць, што Расея плянуе значныя ваенныя дзеяньні супраць Украіны. Грамадзяне ЗША таксама мусяць памятаць, што ўмовы бясьпекі, асабліва ўздоўж межаў Украіны, у акупаваным Расеяй Крыме і на ўсходзе Украіны, які кантралюецца Расеяй, непрадказальныя і могуць пагоршыцца без асобнага апавяшчэньня», — заявіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША таксама папярэдзіў грамдзян, што ў выпадку ваенных дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне будзе звужаная магчымасьць консульскай дапамогі амэрыканскай амбасады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG