Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўхвалілі законапраект пра крымінальную адказнасьць за дзейнасьць у незарэгістраваных і зьліквідаваных арганізацыях


Палата прадстаўнікоў
Палата прадстаўнікоў

Законапраект быў унесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Аляксандрам Дубовым 16 сьнежня 2021 году нібыта для «спыненьня спроб дэстабілізацыі абстаноўкі ў грамадзтве і фінансаваньня супрацьпраўнай дзейнасьці палітычнай накіраванасьці».

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаньнях законапраект «Аб зьмяненьні кодэксаў», перадае БелТА.

Паводле БелТА, «законапраектам прапануецца ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за арганізацыю дзейнасьці або ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі або фонду, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўнай рэгістрацыі або ў дачыненьні да якіх ёсьць рашэньне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа, якое набыло законную моц, аб іх ліквідацыі або прыпыненьні іх дзейнасьці».

Якое пакараньне плянуецца за такую дзейнасьць, не паведамляецца.

Апрача таго, дэпутаты ўхвалілі папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», якімі забаронены «збор, атрыманьне і выкарыстаньне грашовых сродкаў, іншай маёмасьці для кампэнсацыі расходаў, абумоўленых прыцягненьнем асобы да адказнасьці за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG