Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Голас Амэрыкі» вырашыў узмаціць інфармацыйную прысутнасьць ва Ўсходняй Эўропе


Міраслава Гангадзэ.
Міраслава Гангадзэ.

Былая дырэктарка ўкраінскай службы «Голас Амэрыкі» Міраслава Гангадзэ вернецца ў Кіеў і будзе адказваць за вяшчаньне «Голасу Амерыкі» з Усходняй Эўропы.

Амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва «Голас Амэрыкі» прызначыла Міраславу Гангадзэ першым кіраўніком ва Ўсходняй Эўропе.

Гэта прызначэньне і стварэньне новай пасады «пашырыць вяшчаньне ў рэгіёне, які цярпіць ад гібрыднай вайны і дэзынфармацыі», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гангадзэ, якая працавала ў «Голасе Амэрыкі» ў ЗША з 2004 году, пераедзе ў Кіеў у 2022 годзе.

«Пры інтэнсіўным зьбіраньні расейскіх сіл уздоўж мяжы Украіны і ў акупаваным Расеяй Крыме Гангадзэ будзе інфармаваць сусьветную аўдыторыю аб агрэсіўнай тактыцы Крамля ва Ўсходняй Эўропе і ўплыве Расеі і Кітая ў рэгіёне», — паведамляе «Голас Амэрыкі».

Са свайго боку Гангадзэ заявіла, што для яе «вялікі гонар» працягнуць сваю сямнаццацігадовую кар’еру ў «Голасе Амэрыкі» ў новай ролі.

Міраслава Гангадзэ — жонка заснавальніка «Ўкраінскай праўды» Георгія Гангадзэ, забітага ў 2000 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG