Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы закрытай уладамі кампаніі «Гавары праўду» паўстаў аргкамітэт руху «Робім разам»


Андрэй Дзьмітрыеў

Вярхоўны суд раней пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», якая дзейнічала 11 гадоў. Цяпер яе ўдзельнікі вырашылі стварыць арганізацыю «Робім разам», паведаміў кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Андрэй Дзьмітрыеў расказаў, што напярэдадні адбыліся два зьезды: «на адным падвялі рысу пад мінулым, а на другім зрабілі крок у будучыню. Прыгадаць ёсьць што: 3 кандыдаты ў прэзыдэнты, сотні кандыдатаў у парлямэнт і мясцовыя саветы, сотні тысяч сабраных намі подпісаў грамадзян за перамены на месцах і ў краіне ў цэлым. Распрацавалі і рэалізавалі канцэпцыі татальнага ўдзелу і мірных перамен. І многае іншае. Як той казаў, мы набліжалі Дзень Перамогі, як маглі», — напісаў Дзьмітрыеў.

На зьезьдзе сфармавалі аргкамітэт «Робім разам». Устаноўчы зьезд арганізацыі заплянавалі на сакавік 2022-га.

«Цяпер у нас два аргкамітэты: партыі „Наша партыя“ для тых, хто хоча ўдзельнічаць у палітыцы, і грамадзкай арганізацыі „Робім разам“ для тых, каму цікавая сацыяльная, грамадзкая праца. Можна быць у абедзьвюх ці выбраць нешта адно», — адзначыў Дзьмітрыеў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG