Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ужывалі катаваньні». Прадстаўнік Генпракуратуры заявіў, што сабрана 5 тамоў матэрыялаў аб «злачынствах польскіх сілавікоў»


Падчас спробы мігрантаў прарвацца празь мяжу ў Польшчу 17 лістапада 2021
Падчас спробы мігрантаў прарвацца празь мяжу ў Польшчу 17 лістапада 2021

Улады Беларусі перададуць міжнародным структурам матэрыялы крымінальнай справы «аб злачынствах польскіх сілавікоў у адносінах да ўцекачоў», заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ афіцыйны прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Дзмітры Брылёў.

«Прадстаўнікі ўлады Польшчы неаднаразова ажыцьцяўлялі незаконную дэпартацыю ў дачыненьні да ўцекачоў і цяпер гэта робяць, ужывалі катаваньні, іншыя акты жорсткасьці, — цытуе Брылёва дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Сілавы блок гэтай дзяржавы рэалізаваў яўна неадпаведныя арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы: ваенізаваныя, узброеныя патрулі, ачапленьне, пагражальныя палёты авіятэхнікі, танкі, іншае цяжкае ўзбраеньне. У адносінах да, па сутнасьці, безабаронных людзей ужываліся, у тым ліку ўначы, дэманстратыўныя стрэлы ў паветра, выбухі, асьляпляльнае асьвятленьне, спэцыяльныя сродкі».

Паводле Брылёва, Генпракуратура Беларусі накіравала ў Савет міністраў, а таксама ў Палату прадстаўнікоў копіі матэрыялаў крымінальнай справы ў пяці тамах на расейскай і ангельскай мовах «з просьбай арганізаваць іх перадачу міжнародным і эўрапейскім структурам, у тым ліку Эўрапарлямэнту, для прававой ацэнкі тым падзеям, якія ў іх выкладзены».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG