Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амапаўцы пахваліліся, як выратавалі чалавека на пажары ў няісным садовым таварыстве. МНС: мужчына выратаваўся сам


Фота зь месца пажару з сайту МНС Беларусі

УУС Гомельскага аблвыканкаму пахвалілася ў сацсетках, як супрацоўнікі АМАП у Веткаўскім раёне нібыта «выратавалі мужчыну ад немінучай сьмерці». Праўда, у Міністэрстве надзвычайных сытуацый паведамляюць, што мужчына выратаваўся сам.

Паводле УУС Гомельскага аблвыканкаму, у ноч на 18 сьнежня па дарозе ў Ветку байцы АМАП з дарогі ўбачылі пажар у садаводчым таварыстве «Зялёны Беражок» Радужскага сельскага савета, кінулі машыну на ўзбочыне, «ірванулі ў вогненнае пекла» і выратавалі мужчыну, на якім ужо гарэла адзеньне, выклікалі «хуткую дапамогу» і перадалі паведамленьне аб пажары ў МНС. Адзначаецца, што мужчына, відаць, спрабаваў самастойна выбрацца вонкі, але, «з-за ап’яненьня і дыму, змог выпаўзьці толькі за межы палаючага будынка» і «калі б не своечасовая дапамога міліцыянтаў, у лепшым выпадку атрымаў бы вялікія апёкі».

Як заўважыла выданьне «Флагшток», ніякай інфармацыі аб садовым таварыстве «Зялёны Беражок» у Веткаўскім раёне нідзе няма — дачнікі нічога пра такое ня чулі.

Затое ёсьць садовае таварыства «Зялёны Ўзгорачак», у якім па зводках МНС і адбыўся пажар. Толькі, па вэрсіі ратавальнікаў МНС, дачніку дапамога АМАПаўцаў не спатрэбілася:

«Да прыбыцьця падразьдзяленьняў МНС мужчына самастойна пакінуў палаючы дом. Работнікі хуткай мэдыцынскай дапамогі пасьля агляду мужчыны з папярэднім дыягназам «тэрмічны апёк 1% цела» шпіталізавалі яго ў «Веткаўскую Цэнтральную раённую бальніцу», — паведамляецца на сайце МНС Беларусі.

Пазьней УУС Гомельскага аблвыканкаму паправіла назву таварыства на «Зялёны Ўзгорачак».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG