Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў анімацыйны кліп на песьню Лявона Вольскага «Палон». ВІДЭА


Ілюстрацыя на песьню «Палон»

Кліп на вядомую песьню «Палон» у выкананьні Маргарыты Ляўчук і Лявона Вольскага выйшаў сёньня на YouTube-канале сьпевака.

«Тое, што адбываецца, — вельмі сумна. Але гэтыя падзеі, як і ранейшыя гістэрычныя дзеяньні, толькі паскараюць заканамерны фінал. Вось нашая рэакцыя — новае прачытаньне ўжо вядомай песьні «Палон», — сказаў парталу Zerkalo.io Лявон Вольскі.

Мастачкай анімацыйнага кліпа стала Маргарыта Ціхановіч.

Песьню «Палон» на словы Аляксандра Лукашука Лявон Вольскі напісаў некалькі гадоў таму і ўжо выпускаў на яе кліп у гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў і падзей, якія за імі адбыліся.

У запісе тады прынялі ўдзел палітзьняволены музыка Ігар Банцэр, Дар’я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, Вольга і Францішак Севярынцы — жонка і сын палітвязьня палітыка Паўла Севярынца, а таксама сьпявачка Маргарыта Ляўчук, паэтка Валярына Кустава, актор Аляксандар Ждановіч, мастак Міхаіл Гулін, журналіст і музыка гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў, гурт Nizkiz і Аляксандар Ільін ды іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG