Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі са скарачэньнем беларускіх грузаў порт у Клайпедзе пачаў звальняць рабочых


Порт у Клайпедзе
Порт у Клайпедзе

У сувязі са зьніжэньнем патоку беларускіх грузаў Клайпедзкі порт звальняе 20 работнікаў, гэтую інфармацыю Delfi пацьвердзіла кіраўніцтва порту.

Гендырэктар порту Альгіс Латакас сказаў, што ўплыў санкцый порт адчувае цягам усяго году — частка грузаў зь Беларусі не прыходзіць сюды са студзеня.

«Фіксуецца зьніжэньне патоку грузаў зь Беларусі; акрамя таго, рыхтуемся да спыненьня транзыту беларускіх угнаеньняў праз Клайпедзкі порт, таму ў верасьні мы перагледзелі функцыі работнікаў дырэкцыі. З улікам аб’ёму работ было вырашана аптымізаваць дзейнасьць, пасьля гэтага будуць звольнены 20 чалавек», — сказаў ён Delfi.

«Гэтая шкода будзе вялікай, хутка кампэнсаваць такі вялікі паток транзыту ня ўдасца, таму спатрэбіцца дапамога кампаніям, і, магчыма, дырэкцыі порту», — раней сказаў Delfi Латакас.

Delfi нагадвае, што пасьля скандалу з транзытам прадукцыі «Беларуськалію» ў аўторак старшыня праўленьня «Літоўскай чыгункі» Кястуціс Шлюжас паведаміў аб звальненьні кіраўніка кампаніі Мантаса Бартушкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG