Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад выглядам цукерак. У Літве затрымалі беларускія цыгарэты амаль на 2 мільёны эўра


Кантрабанда беларускіх цыгарэт, якую выявілі літоўскія памежнікі

Літоўскія мытнікі 14 сьнежня затрымалі партыю беларускіх цыгарэт на літоўска-польскай мяжы. Іх везьлі пад выглядам цукерак.

Кіроўца фуры, грамадзянін Украіны, заявіў, што вязе цукеркі з Эстоніі ў Бэльгію транзытам празь Літву. Мытнікі зьвярнулі ўвагу, што тэрмін дзеяньня віньеткі на права карыстаньня дарогамі скончыўся, і вырашылі праверыць аўтамабіль. Аказалася, што замест цукерак у ім былі скрынкі з цыгарэтамі.

Усяго канфіскавалі ня менш за 500 тысяч пачак цыгарэт Winston Classic зь беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт партыі, у тым ліку падаткі, ацэньваюць у 1,86 мільёна эўра, паведаміла літоўская мытня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG