Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Беларусі паскардзілася АБСЭ на «байкот» сваіх прадстаўнікоў за мяжой


Ілюстрацыйнае фота. Офіс АБСЭ ў Вене
Ілюстрацыйнае фота. Офіс АБСЭ ў Вене

Падставай да скаргі стала тое, што шэраг краін адмаўляюцца ад працоўных сустрэч з прадстаўнікамі абароннага ведамства Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік Дэпартамэнту міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Аляксандар Вянгура на штогадовай сустрэчы начальнікаў вэрыфікацыйных цэнтраў дзяржаў — удзельніц АБСЭ ў Вене «выказаў шкадаваньне» ў сувязі з адмовай шэрагу дэлегацый ад правядзеньня рабочых сустрэч з прадстаўнікамі Беларусі.

Хоць, як цытуе чыноўніка тэлеграм-канал ведамства, гэта прадугледжана «двухбаковымі дамоўленасьцямі аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі ва ўмовах нарастаньня напружанасьці ў рэгіёне».

Нягледзячы на факты ігнараваньня прадстаўнікоў Беларусі, Аляксандар Вянгура пацьвердзіў прыхільнасьць краіны таму, каб «няўхільна выконваць міжнародныя дамоўленасьці ў галіне кантролю над узбраеньнямі», а таксама заклікаў да працягу ўзаемадзеяньня абаронных ведамстваў насуперак існай палітычнай сытуацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG