Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр: Гэтыя прысуды несправядлівыя, абуральна жорсткія і бязьлітасныя


Джулі Фішэр

Пасьля абвяшчэньня прысудаў шасьці палітвязьням мы пагаварылі са спэцыяльнай пасланьніцай ЗША па Беларусі Джулі Фішэр пра рэпрэсіі ў Беларусі, санкцыі, мігранцкі крызіс, пэрспэктывы кантактаў ЗША і Беларусі.

Джулі Фішэр таксама адказала на пытаньні нашых чытачоў. Поўнасьцю інтэрвію будзе апублікаванае на нашым сайце пазьней.

Джулі Фішэр: Гэтыя прысуды несправядлівыя, абуральна жорсткія і бязьлітасныя
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:05 0:00

Найперш спэцыяльная пасланьніца зьвярнулася да асуджаных 14 сьнежня палітвязьняў — Лосіка, Папова, Сакава, Статкевіча, Ціханоўскага і Цыгановіча:

— Калі б я магла зьвярнуцца да людзей, якім учора былі абвешчаныя прысуды, я думаю, што хацела б сказаць ім пра вялікую салідарнасьць зь іхняй справай, вялікую салідарнасьць з боку Захаду, Злучаных Штатаў, партнэраў у Эўрапейскім Зьвязе, Вялікабрытаніі, Канады. Пра сапраўднае разуменьне таго, наколькі несправядлівыя гэтыя прысуды, наколькі яны абуральна жорсткія і бязьлітасныя.

Сказаць ім пра тое, што іхняя справа — справа асуджаных учора і тых больш чым 900 палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі, дае імпульс нашай палітыцы санкцыяў і сапраўды — прынамсі ў выпадку Вашынгтону — прымушае нас засяродзіцца на пытаньні: што яшчэ трэба зрабіць дзеля таго, каб зьмяніць сытуацыю, дамагчыся прарыву ў сытуацыі ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG