Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў аб спробах «разгайдаць сытуацыю» перад рэфэрэндумам


Аляксандар Лукашэнка ў Віцебскай вобласьці. Лістапад 2021

Падчас сустрэчы з чыноўнікамі Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка заклікаў сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў «не расслабляцца».

У прыватнасьці, ён заявіў аб спробах «разгайдаць сытуацыю ў краіне перад канстытуцыйным рэфэрэндумам», заплянаваным на люты 2022 году.

«Сытуацыя не скажу, што крытычная, гэта не сытуацыя мінулага году. Але заклікаю вас, што ні ў якім разе нельга расслабляцца. І ня толькі праваахоўнікам, яны задзейнічаныя на ўсю катушку, ім спуску няма і ня будзе. Дзяржслужбоўцы павінны таксама страпянуцца. Трэба працаваць з насельніцтвам, і працаваць не фармальна», — піша ягоная прэсавая служба.

Пры гэтым назваў сваю асноўную задачу на гэтым этапе — «зьберагчы беларусаў ад вайны» на фоне пастаяннага нагнятаньня сытуацыі.

«Міма нас ніводная вайна не праходзіла. Мая задача — зьберагчы дзяржаву і народ ад вайны. Таму я ад вас патрабую маналіту і згуртаванасьці», — заявіў Лукашэнка чыноўнікам.

Таксама ён падкрэсьліў, што ва ўмовах санкцыйнай палітыкі Захаду трэба больш актыўна шукаць розныя шляхі іх пераадоленьня, а не наракаць на праблемы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG