Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высланы зь Беларусі кубінец: «Рэжым, які цяпер у Беларусі, ня вечны»


Рабэрта Вальдэс Касануэва

Рабэрта Вальдэс Касануэва расказаў Свабодзе пра сваю сям'ю, высылку і сваё бачаньне будучыні Беларусі.

Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў. Пасьля высылкі зь Беларусі ён прыляцеў у Маскву, прычым у пашпарце ў яго дагэтуль няма штампа пра высылку. Мужчыну толькі паведамілі, што ён ня можа вяртацца ў Беларусь 3 гады.

Рабэрта расказаў, што пасьля свайго затрыманьня бачыўся толькі са старэйшым сынам — іншых дзяцей ён з таго моманту ня бачыў. У Касануэвы трое дзяцей, яны ад розных жанчын.

«Са старэйшым сынам я бачыўся тры разы да гэтага цягам году, а дзяўчынку сваю і малодшага сына я ня бачыў больш за год».

Таксама кубінец кажа, што сядзець у СІЗА зусім ня тоесна адбыцьцю тэрміну, бо калі ведаеш тэрмін пакараньня, то настройваешся на яго. А ў выпадку адсутнасьці рашэньня ты доўга знаходзішся ў чаканьні і спадзяешся, што сёньня па цябе прыйдуць.

Касануэва спадзяецца, што Беларусь чакае добрая будучыня, «хаця б таму, што ніхто ня вечны».

Касануэву затрымалі летась 11 лістапада пасьля ўдзелу ў маршы пратэсту. Ён звыш году правёў за кратамі, пакуль 10 сьнежня сёлета яго ня выслалі зь Беларусі.

У Беларусі ў яго сям’я і трое дзяцей. Ён свабодна размаўляе па-расейску. Працаваў графічным дызайнэрам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG