Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек, асуджаных за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады


Сьледчы ізалятар №1 ГУУС Менска, архіўнае фота.

Агульны лік палітвязьняў у Беларусі склаў 929.

Праваабарончая супольнасьць выступіла з сумеснай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі яшчэ 10 фігурантаў крымінальных спраў.

Праваабаронцы абнародавалі інфармацыю пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, праваахоўных органаў, судзьдзяў, а таксаму зьнявагу дзяржаўных сымбаляў:

  • Андрэй Тарановіч. Асуджаны судом Ганцавіцкага раёну паводле арт. 370 КК за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў да 1 году абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  • Руслан Шыла. Асуджаны судом Івацэвіцкага раёну паводле арт. 370 КК за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў да 1 году абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  • Сяргей Дубік. Узяты пад варту паводле арт. 369 КК і арт. 367 КК за абразу прадстаўніка ўлады і паклёп на Аляксандра Лукашэнку.
  • Аліна Забаштанская. Узятая пад варту паводле арт. 130 КК за камэнтары ў сацыяльных сетках у сувязі зь перастрэлкай, падчас якой загінулі праграміст і супрацоўнік КДБ.
  • Віталь Бойка. Асуджаны судом Жабінскага раёну паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (абраза прэзыдэнта) на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  • Аляксандар Сяліцкі. Асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 3 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
  • Аляксандар Пачкоўскі. Асуджаны судом Сьветлагорскага раёну на 1 год пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму паводле арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі
  • Яўген Пак. Узяты пад варту паводле арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі
  • Аляксандар Касьянчук. Асуджаны судом Лідзкага раёну паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта) да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
  • Аляксей Лой. Асуджаны судом Ваўкавыскага раёну паводле арт. 370 КК (абраза сьцяга) на 6 месяцаў «хатняй хіміі»; у апэляцыйным парадку прысуд зьменены на 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі згаданых асобаў палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня думак, а іх саміх палітычнымі зьняволенымі.

Агульны лік палітвязьняў у Беларусі па стане на 15 сьнежня склаў 929.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG