Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон рыхтуецца адбіваць атакі ў космасе


Пэнтагон

Злучаныя Штаты правяраюць устойлівасьць спадарожнікаў да пагроз з боку Кітая і Расеі ўсяго празь некалькі тыдняў пасьля таго, як Расея зьбіла свой састарэлы спадарожнік сувязі.

Кампутарнае мадэляваньне ўключала магчымае зьбіцьцё амэрыканскіх спадарожнікаў сачэньня за ракетамі, заглушэньне працы спадарожнікаў і іншыя эфэкты радыёэлектроннай барацьбы, якія зьяўляюцца магчымай тактыкай у касьмічнай вайне.

Падчас наведваньня базы Касьмічных сіл Шрывэр у штаце Каларада намесьнік міністра абароны ЗША Кэтлін Гікс убачыла віртуальныя касьмічныя вучэньні пад назвай «Касьмічны сьцяг». Гэта былі трынаццатыя падобныя вучэньні і трэція, у якіх удзельнічалі такія партнэры ЗША, як Вялікая Брытанія, Канада і Аўстралія.

Пасьля таго, як у мінулым месяцы Расея пасьпяхова правяла выпрабаваньне супрацьспадарожнікавай ракеты, афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што расьце патрэба ў павышэньні ўстойлівасьці спадарожнікавай сеткі ЗША да атак і ў выкарыстаньні магчымасьцяў для правядзеньня вучэньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG