Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт дзяржаўнага кантролю будзе плаціць «грамадзкім інспэктарам» за «актыўнае судзеяньне»


Кабінэт міністраў Беларусі прыняў палажэньне, згодна зь якім «могуць заахвочвацца шляхам выплаты ім грашовай узнагароды грамадзкія інспэктары, якія аказваюць актыўнае судзеяньне Камітэту дзяржаўнага кантролю (…) у правядзеньні аналітычных і кантрольных мерапрыемстваў».

Палажэньне ўдакладняе, што «актыўнае судзеяньне» можа выяўляцца ў форме:

  • пасьпяховага выкананьня заданьняў (даручэньняў) органаў КДК;
  • асабістага ўкладу ў агульныя вынікі работы пры правядзеньні органамі КДК аналітычных і кантрольных мерапрыемстваў;
  • своечасовага і якаснага выкананьня сваіх абавязкаў;
  • ініцыятывы, праяўленай пры аказаньні судзеяньня органам КДК.

Пастанова набывае моц з 15 сьнежня 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG