Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ паставіць у краіны «Ўсходняга партнэрства» вакцыны ад COVID-19 на 35 мільёнаў эўра


Эўракамісія 13 сьнежня падпісала пагадненьне на суму 35 мільёнаў эўра з польскім банкам BGK аб пастаўках вакцын ад COVID-19 у краіны «Ўсходняга партнэрства».

Пагадненьне аб пастаўках вакцын датычыць усіх краін «Усходняга партнэрства», у тым ліку Беларусі, пішуць на сайце Эўракамісіі. Аднак Беларусь у чэрвені сёлета заявіла аб прыпыненьні свайго ўдзелу ў гэтай ініцыятыве. 1 ліпеня 2021 году, на патрабаваньне беларускага МЗС, Менск пакінуў амбасадар ЭЗ у Беларусі Дырк Шубэль.

Пагадненьне стала вынікам ранейшай дамоўленасьці паміж камісарам у пытаньнях суседзтва і пашырэньня Оліверам Вархэі і прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім аб змаганьні з каранавіруснай пандэміяй у адпаведнасьці зь бягучымі прыярытэтамі «Ўсходняга партнэрства».

Першая пастаўка ў рамках гэтага пагадненьня плянуецца ў найбліжэйшыя тыдні з Партугаліі ў Армэнію. Як паведамляе сайт Эўракамісіі, шэраг іншых дзяржаў-чальцоў ЭЗ ужо заявілі пра сваю гатовасьць удзельнічаць у гэтых пастаўках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG