Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка дамовіліся правесьці сустрэчу да Новага году


29 траўня 2021 году, Сочы

Дакладную дату Крэмль паведаміць дадаткова.

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, паводле агенцтва ТАСС, дамовіліся правесьці сустрэчу да Новага году, дакладную дату Крэмль паведаміць дадаткова.

Пра гэта журналістам паведаміў прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў.

«Дамовіліся, так. Мы своечасова праанансуем гэтую дату», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытаньне, ці дамовіліся лідэры дзьвюх краін пра новую сустрэчу падчас праведзенай тэлефоннай размовы.

«Да Новага году, так», — удакладніў Пяскоў, адказваючы на пытаньне аб тым, ці можа адбыцца гэты кантакт да канца сьнежня.

  • Гэта будзе шостая за 2021 года асабістая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Ніводнага разу сёлета Пуцін не прыехаў у Беларусь, заўсёды Лукашэнка едзе да яго.
  • Апошняя вочная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася 9 верасьня 2021 году ў Маскве. Да гэтага былі сустрэчы 13 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, 28–29 траўня ў Сочы, 22 красавіка ў Маскве і 22 лютага ў Сочы.
  • Была таксама онлайн-сустрэча 4 лістапада ў рамках паседжаньня Найвышэйшага дзяржаўнага савету так званай Саюзнай дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG