Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгію ў абыход санкцый чатыры разы прыляталі самалёты беларускай авіякампаніі — «Эўрарадыё»


Бэльгійскі Астэндэ
Бэльгійскі Астэндэ

Кампанію Rada Airlines раней падазравалі ў незаконных пастаўках зброі. Цяпер яна, імаверна, парушыла эўрапейскія санкцыі.

У аэрапорт бэльгійскага Астэндэ чатыры разы прыляталі самалёты беларускай кампаніі Rada Airlines, піша «Эўрарадыё». Гэта парушэньне санкцый, паколькі з чэрвеня 2021 году беларускія самалёты ня маюць права знаходзіцца ў паветранай прасторы Эўразьвязу.

Сьцьвярджаецца, што самалёты перавозяць гуманітарную дапамогу ў Афганістан праз Грузію. Але на зьнятым у Астэндэ відэа гаворыцца, што самалёт прыляцеў са сталіцы Лібіі Трыпалі.

Раней Rada Airlines падазравалі ў пастаўках зброі вайсковай хунце, якая захапіла ўладу ў М’янме і якую таксама падтрымалі Расея і Кітай. 10 лютага грузавая варыяцыя Іл-62, што належыць беларускай кампаніі, прызямлілася ў аэрапорце Янгону з грузам, падобным да скрыняў са зброяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG