Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра санкцыі супраць Захаду


Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць рашэньне ўраду Беларусі забараніць імпарт шмат якіх заходніх тавараў.

Саўка:

В Беларусі сьціль пітанья наш –
Чарка-шкварка, дранік і бяляш.
Хлеб-батон і малако-кяфір.
Загранічны нам ня нужэн сыр.

Разам:

Беларусь – шчасьлівы востраў,
Жыць нам лёгка тут і проста
Без хамонаў і ракфораў-гарганзолаў.
Без кляновага сыропу
Шакаладачак з Эўропы…
Дык бывайце ж вы,
Бывайце вы здаровы!

Грышка:

Пачакайце! Мне ня ўсё адно!
Я люблю францускае віно.
Я люблю крэвэткі і сыры.
Вы дасталі! Чорт вас падзяры!

Саўка:

Астарожна! Враг ня дрэмле наш.
Патаму-та нада есьць бяляш.

Грышка:

Трэба есьці рознае дзярмо,
Скінуць каб варожае ярмо.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG