Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон адпраўляе ва Ўкраіну стралковую зброю і боепрыпасы


Міністэрства абароны ЗША на гэтым тыдні адправіць ва Ўкраіну стралковую зброю і боепрыпасы, заявіў Джон Кірбі, афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на сайт Пэнтагону, Кірбі расказаў журналістам, што апошняя частка пакету сыстэмаў бясьпекі коштам 60 млн даляраў, прызначанага для Ўзброеных сілаў Украіны, будзе адпраўлена ў Кіеў да канца гэтага тыдня.

Падчас учорашняга брыфінгу ў Пэнтагоне Кірбі расказаў журналістам, што гаворка ідзе пра адпраўку партыі стралковай зброі і боепрыпасаў.

У рамках гэтага пакету дапамогі, аб наданьні якога ўпершыню стала вядома ў жніўні, Украіне ўжо было перададзена іншае ўзбраеньне, у тым ліку ракетная сыстэма «Джавэлін».

Кірбі сказаў, што, як і ў выпадку з усімі пакетамі дапамогі ў галіне бясьпекі, Украіна можа выкарыстоўваць дадзенае ўзбраеньне як палічыць патрэбным, аднак выключна ў мэтах самаабароны і для абароны сувэрэнітэту супраць расейскай агрэсіі.

«Мы чакаем, што „Джавэліны“ будуць выкарыстоўвацца... у мэтах самаабароны, — заявіў Кірбі. — Мы не накладаем ніякіх геаграфічных абмежаваньняў на тое, дзе менавіта яны могуць быць задзейнічаныя ўнутры Ўкраіны. Мы чакаем, што [украінцы] будуць карыстацца імі адказна і ў мэтах самаабароны».

Паводле словаў прадстаўніка Пэнтагону, на дадзены момант міністэрства не абвяшчала пра аказаньне якой-небудзь дадатковай дапамогі Ўкраіне ў сфэры бясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG