Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Фядуту перавялі з «Амэрыканкі» на «Валадарку»


Аляксандар Фядута.

На 9 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 907 чалавек. За кратамі на гэтых людзей працягваецца ціск з боку сілавікоў.

Палітзьняволенага палітоляга Аляксандра Фядуту перавялі ў СІЗА № 1 Менска, паведамляюць ягоныя калегі. Пра гэта інфармуе БАЖ.

Да гэтага на працягу амаль васьмі месяцаў Фядута ўтрымліваўся ў СІЗА Камітэту дзяржбясьпекі.

Палітоляг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута абвінавачваецца ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Сёлета ў красавіку яго затрымалі ў Маскве і вывезьлі ў Беларусь. Аляксандар Лукашэнка тады заявіў аб раскрыцьці «дзяржперавароту» і рыхтаванага «замаху» на яго.

Па гэтай жа справе таксама праходзяць палітык Рыгор Кастусёў і юрыст Юрась Зянковіч. Новы адрас для ліставаньня: 220030, Менск, вуд. Валадарскага, 2. Фядута Аляксандар Іосіфавіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG